адго́ртвацца гл. адгарнуцца.
адго́ртваць гл. адгарнуць, адгартаць.
адгрузі́ць, -ружу́, -ру́зіш, -ру́зіць; -ру́жаны; зак., што.
Пагрузіўшы, падрыхтаваць да адпраўкі або адправіць.
А. станкі для завода.
А. вугаль.
|| незак. адгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адгру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
|| прым. адгру́зачны, -ая, -ае.
адгру́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).
1. Перастаць грукаць.
2. перан., што. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.
А. сабе дом.
3. перан., што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.
Два гады на чыгунцы адгрукалі.
4. што. Адскакаць, станцаваць.
А. польку на танцах.
адгры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -зі́; -зены; зак., што.
Грызучы, адкусіць, ад’есці.
|| незак. адгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адгрыме́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мі́ць; зак.
1. Перастаць грымець.
Адгрымеў гром.
2. перан. Прайсці, закончыцца.
Адгрымелі баі.
Адгрымела яго слава.
адгрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.
Грабучы, адсунуць убок, адкінуць.
А. сена.
А. смецце.
|| незак. адграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адгукну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Адказаць на покліч; адазвацца; падаць голас.
Дзе ты, адгукніся!
2. перан. Адазвацца нейкім чынам на якую-н. падзею, з’яву, выказаць свае адносіны да яе.
А. рашучым выступленнем у друку.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выклікаць якое-н. пачуццё, адчуванне ў каго-н.
Хай жа песня ў сэрцах адгукнецца.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адбіцца на кім-, чым-н., зрабіць уплыў.
Памылка гэта адгукнецца ў вашым жыцці.
|| незак. адгука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і адгу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.
адгу́л, -у, м.
1. гл. адгуляць.
2. мн. -ы, -аў. Час адпачынку за звышурочную працу.
Узяць а.