абма́н, -у, м.
1. гл. абмануць.
2. Памылковае ўяўленне аб чым-н., мана, няпраўда.
|| прым. абма́нны, -ая, -ае.
абма́нлівы, -ая, -ае.
Здольны ўвесці ў зман.
Абманлівае ўражанне.
|| наз. абма́нлівасць, -і, ж.
абману́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Памыліцца, ашукацца; расчаравацца ў кім-, чым-н.
А. ў спадзяваннях.
|| незак. абма́нвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.
2. Увесці ў зман непраўдзівымі адносінамі, ашукаць.
А. пакупніка.
3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў; не выканаць дадзеных абяцанняў, падвесці, падмануць, спакусіць.
Абяцаў быць і абмануў.
|| незак. абма́нваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абма́н, -у, м. і абма́нванне, -я, н.
абма́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто абмануў або абманвае каго-н.
|| ж. абма́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. абма́ншчыцкі, -ая, -ае.
абмаро́зіцца, -ро́жуся, -ро́зішся, -ро́зіцца; зак.
Атрымаць пашкоджанні ад марозу.
|| незак. абмаро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абмаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -маро́зь; -ро́жаны; зак., каго-што.
Пашкодзіць марозам, памарозіць, змарозіць.
А. вушы.
|| незак. абмаро́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. абмаро́жванне, -я, н.
|| наз. абмаражэ́нне, -я, н.
абмаро́чыць гл. марочыць.
абмата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Абматаць сябе чым-н.
А. шалікам.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абвіцца вакол чаго-н.
Вяроўка абматалася вакол слупа.
|| незак. абмо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Абкруціць, апавіць чым-н. некалькі разоў.
А. шыю шалікам.
|| незак. абмо́тваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абмо́тванне, -я, н. і абмо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.