Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аблягчэ́нне, -я, н.

1. гл. аблягчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць а.

аблямава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу.

А. рукавы сукенкі.

2. перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н.

Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера.

|| незак. аблямо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і аблямо́ўванне, -я, н.

аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што паласой акаймоўвае па краях што-н.

Рукавы з футравай аблямоўкай.

|| прым. аблямо́вачны, -ая, -ае.

абля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап. (разм.) Апырскацца; запэцкаць сябе чым-н.

А. брудам.

абля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Апырскаць, запэцкаць чым-н.

А. боты.

|| незак. абля́пваць, -аю, -аеш, -ае.

абляпі́ха, -і, ДМ -ляпісе, ж.

Высокая калючая кустовая расліна з ядомымі кіславатымі ягадамі, а таксама самі ягады.

Варэнне з абляпіхі.

|| прым. абляпі́хавы, -ая, -ае.

А. алей.

абляпі́цца, -ляплю́ся, -ле́пішся, -ле́піцца; зак., чым (разм.).

Абляпіць сябе чым-н.

А. гарчычнікамі.

|| незак. абле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н.; пакрыць усю паверхню.

Гліна абляпіла чаравікі.

Мурашкі абляпілі цукар (перан.: населі кругом).

2. Наклейваючы, пакрыць чым-н.

А. сцены афішамі.

3. перан. Акружыць.

Дзеці абляпілі сані з усіх бакоў.

|| незак. абле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

аблясі́ць, 1 ас. не ўжыв., -ле́сіш, -ле́сіць; -ле́сены; зак., што (спец.).

Засадзіць лесам якую-н. плошчу, мясцовасць.

А. стэпы.

|| наз. аблясе́нне, -я, н.

аблята́ць гл. абляцець.