Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саркасты́чны, -ая, -ае.

Які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам.

С. тон.

|| наз. саркасты́чнасць, -і, ж.

саркафа́г, -а, мн. -і, -аў, м.

У старажытных народаў: грабніца ў выглядзе труны (звычайна з каменя).

сарко́ма, -ы, ж.

Злаякасная пухліна, што развіваецца са злучальнай тканкі.

|| прым. саркамато́зны, -ая, -ае.

са́рна, -ы, мн. -ы, сарн і -аў, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх; горная антылопа.

саро́ка, -і, ДМо́цы, мн. -і, -ро́к, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым апярэннем.

2. перан. Пра балбатлівага, шумнага чалавека.

Сарока на хвасце прынесла — пра навіну, весткі, атрыманая невядома адкуль (жарт., іран.).

|| прым. саро́чы, -ая, -ае і саро́чын, -а.

Сарочына гняздо.

саро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца; незак.

1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае ўчынкі, паводзіны і пад.

С. расказаць пра сваю віну.

С. свайго бруднага адзення.

2. Бянтэжыцца, канфузіцца.

С. незнаёмых людзей.

С. пець.

Не трэба с. сваіх слёз.

|| зак. асаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 1 знач.) і пасаро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца.

Дзяцей бы пасаромелася!

Пасаромеўся позна званіць сябру.

саро́міць, -ро́млю, -ро́міш, -ро́міць; незак., каго-што.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. дзяцей за дрэнныя ўчынкі.

С. за непавагу.

2. Бянтэжыць, канфузіць.

С. падлетка заўвагамі.

3. Няславіць, ганьбіць.

Такі сын с. усю сям’ю.

|| зак. асаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 і 3 знач.) і прысаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 1 знач.).

саро́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Верхняя або сподняя кашуля.

|| прым. саро́чачны, -ая, -ае.

сарпі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тонкая баваўняная тканіна ў клетку ці ў палоску.

|| прым. сарпі́нкавы, -ая, -ае.

сартава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца сарціроўкай чаго-н.

|| ж. сартава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.