саро́міць, -ро́млю, -ро́міш, -ро́міць; незак., каго-што.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. дзяцей за дрэнныя ўчынкі.

С. за непавагу.

2. Бянтэжыць, канфузіць.

С. падлетка заўвагамі.

3. Няславіць, ганьбіць.

Такі сын с. усю сям’ю.

|| зак. асаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 і 3 знач.) і прысаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)