Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адчэ́плівацца гл. адчапіцца.

адчэ́пліваць гл. адчапіць.

адчэ́пнае, -ага, н.

У выразе: даць адчэпнага (разм.) — даць што-н., каб адчапіліся.

адчэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, узяць, адбавіць чаго-н.

А. частку вады.

|| незак. адчэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

адчэ́рпнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, адбавіць частку чаго-н.

А. вады з вядра.

|| незак. адчэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

адчэ́рчваць гл. адчарціць.