Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аднаду́шша, -а, н.

Тое, што і аднадушнасць.

адназна́чны¹, -ая, -ае.

1. Тоесны па сэнсе з іншым.

Адназначныя выразы.

2. Які мае толькі адно значэнне.

Адназначныя словы.

|| наз. адназна́чнасць, -і, ж.

адназна́чны², -ая, -ае.

Які абазначаецца адной лічбай, адным знакам.

А. лік.

|| наз. адназна́чнасць, -і, ж.

аднайме́нны, -ая, -ае.

Які мае тое самае імя, такую самую назву.

Аднайменныя гарады.

|| наз. аднайме́ннасць, -і, ж.

адна́к.

1. злуч. супраціўны. Тое, што і але¹ (у 1 знач.).

Дажджу пакуль што няма, а. ён можа пайсці.

Хоць і многа працуе, а. не стамляецца.

2. пабочн. сл. Тым не менш, усё ж, усё-такі.

Вы, а., не забудзьце абяцанага.

Чалавек, а., не здаваўся.

аднакале́йка, -і, ДМ -лёйцы, мн. -і, -лёек, ж. (разм.).

Аднакалейная чыгунка.

аднакале́йны, -ая, -ае.

З адной чыгуначнай каляёй.

Аднакалейная дарога.

аднакалі́берны, -ая, -ае.

Аднаго калібру.

Аднакаліберныя гарматы.

аднакаляро́вы і аднако́лерны, -ая, -ае.

Афарбаваны ў адзін колер, аднатонны.

Аднаколерная тканіна.

аднакапы́тныя, -ых.

Атрад млекакормячых з цэльным нераздвоеным капытом.