адлі́ў¹, -ліву, мн. -лівы, -ліваў, м.
1. гл. адліць¹.
2. Перыядычнае адступленне (паніжэнне) мяжы мора, акіяна.
Гадзіны прыліву і адліву на моры.
3. перан. Спад у развіцці чаго-н., убыванне.
Чутны прылівы і адлівы людскога гоману.
|| прым. адлі́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Адліўнае цячэнне.
адлі́ў², -ліву, м.
Водсвет, дадатковае адценне на фоне якога-н. колеру.
Русыя валасы з залацістым адлівам.
адлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, ж.
1. гл. адліць².
2. Выраб, атрыманы шляхам ліцця.
Чыгуначная а.
адлі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., адалье́цца і адліе́цца; зак.
Пра вадкасць: часткова выліцца.
Вада з карыта адлілася.
|| незак. адліва́цца, -а́ецца.
◊
Адалыоцца слёзы чые і каму — хто-н. паплаціцца за ўчыненае каму-н. зло, крыўду і пад.
адлі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., адалье́цца; зак.
Быць зробленым з дапамогай ліцця.
|| незак. адліва́цца, -а́ецца.
адлі́ць¹, адалью́, адалье́ш, адалье́; адальём, адальяце́, адалью́ць і адлію́, адліе́ш, адліе́; адліём, адліяце́, адлію́ць; адліў, адліла́, адліло́; адлі́; адліты; зак.
1. што і чаго. Выліць частку вадкасці з чаго-н.
А. літр малака.
А. вады з вядра.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адхлынуць (пра кроў).
Кроў адліла ад твару.
3. каго. Абліўшы вадой, прывесці каго-н. да прытомнасці (разм.).
А. хворага халоднай вадой.
4. Ліць, ісці на працягу якога-н. часу (пра дождж); скончыць ліць.
Цэлы тыдзень адлілі дажджы.
|| незак. адліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).
|| наз. адліва́нне, -я, н. (да 1—3 знач.) і адлі́ў, -ліву, м. (да 2 знач.).
адлі́ць², адалью́, адалье́ш, адалье́; адальём, адальяце́, адалью́ць; адліў, адліла́, адліло́; адлі́; адліты; зак., што.
Вырабіць ліццём.
А. статуэтку з бронзы.
|| незак. адліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адліва́нне, -я, н. і адлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, ж.
|| прым. адліўны́, -а́я, -о́е і адлі́вачны, -ая, -ае.
адлічы́ць, -лічу́, -лічыш, -лічыць; -лічаны; зак., каго-што.
1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н.
Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.
2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.
А. дваццаць рублёў.
3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы.
А. з зарплаты частку грошай.
4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.).
А. прагульшчыкаў з завода.
А. з універсітэта.
|| наз. адлі́к, -у, м. А. часу.
адлічэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. адлічыць.
2. Адлічаная сума.
А. ў фонд міру.
адло́жысты, -ая, -ае.
Пакаты, адхонны, не круты.
А. бераг рэчкі.