Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адгіна́цца гл. адагнуцца.

адгіна́ць гл. адагнуць.

адглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што і чаго (разм.).

Адпіць, крыху глынуўшы.

А. вады.

адглянцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

Навесці глянец, бляск на што-н.

А. паркет.

адгні́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -гніе́; -гніў, -гніла́, -ло́; зак.

Тое, што і адгніць.

адгні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -гніе́; -гніў, -гніла́, -ло́; зак.

Згніўшы, адваліцца, адпасці.

Сукі на дрэве адгнілі.

|| незак. адгніва́ць, -а́е.

адго́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (разм.).

Аддзяка, адплата дагаджэннем за дагаджэнне каму-н.

Быць у адгодзе.

адго́н, -у, м.

1. гл. адагнаць.

2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

Наліць парасятам адгону.

3. Прадукт адгонкі парай.

Спіртавы а.

4. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

Авечкі на адгоне.

|| прым. адго́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Адгонная жывёлагадоўля.

адго́нка гл. адагнаць.

адго́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга.

Адгор’і Карпат.