адбрыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., ад каго-чаго (разм.).
1. Брыкаючыся, адбіцца ад каго-, чаго-н., аддаліць ад сябе.
2. перан. Пазбавіцца ад чаго-н. непажаданага (разм.).
А. ад даручэння.
|| незак. адбры́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.
адбры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., каго-што (разм.).
Рэзка або абразліва адказаць каму-н., адмаўляючы ў чым-н. або лаячыся.
|| незак. адбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адбудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.
1. Закончыць пабудову чаго-н. для сябе.
Да восені адбудуемся.
2. Пабудавацца нанава, аднавіць жыллё пасля разбурэння, пажару і пад.
Вёска нанава адбудавалася.
|| незак. адбудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
адбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.
1. Закончыць пабудову чаго-н.; пабудаваць.
Адбудавалі цудоўную школу.
2. Пабудаваць нанава, аднавіць што-н. пасля разбурэння, пажару і пад.
А. горад.
|| незак. адбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адбудо́ва, -ы, ж. (да 2 знач.); прым. адбудо́ўчы, -ая, -ае.
А. перыяд.
адбуксі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак., што (спец.).
Адвесці на буксіры.
А. баржу.
адбы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́дзецца; зак.
Ажыццявіцца, прайсці, быць праведзеным; здарыцца.
Раніцай на заводзе адбыўся мітынг.
Прэм’ера спектакля адбылася вечарам.
|| незак. адбыва́цца, -а́ецца.
адбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.
1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.
А. чаргу на дзяжурстве.
А. тэрмін пакарання.
2. Выканаць што-н. фармальна, як бы з-пад прымусу.
А. заняткі.
3. Правесці, зрабіць, закончыць што-н.
А. вяселле.
4. Абысціся, абмежавацца чым-н.
Абед адным хлебам не адбудзеш (прымаўка).
◊
Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.
|| незак. адбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адбыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| наз. адбыццё, -я́, н. (да 1—3 знач.).
адбяга́цца гл. адбегчыся.
адбялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.
Зрабіць белым, выбеліць.
А. палатно.
|| незак. адбе́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адбе́льванне, -я, н. і адбе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
Адбельванне драўніннай масы.
|| прым. адбе́льны, -ая, -ае і адбе́лачны, -ая, -ае.
Адбельны цэх.
Адбелачныя матэрыялы.