Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абліва́ха, -і, ДМа́се, ж. (разм.).

Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах і пад.; галалёд.

абліва́цца гл. абліць.

абліва́ць гл. абліць.

абліга́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Каштоўная папера, па якой яе ўладальніку выплачваецца даход у форме працэнтаў або выйгрышаў

|| прым. аблігацы́йны, -ая, -ае.

абліза́цца, -ліжу́ся, -лі́жашся, -лі́жацца; -ліжы́ся; зак.

1. Аблізаць сабе губы.

2. перан. Выявіць пачуццё незадаволенай зайздрасці, не атрымаўшы таго, на што разлічваў.

3. Пра жывёлу: аблізаць на сабе поўсць.

|| незак. аблі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| аднакр. аблізну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.; разм.).

абліза́ць, -ліжу́, -лі́жаш, -лі́жа; -ліжы́; -лі́заны; зак., каго-што.

1. Правесці языком па паверхні чаго-н.

А. губы.

2. Ачысціць каго-, што-н. лізаннем.

А. лыжку.

Кошка аблізала кацяня.

3. перан. Дакрануцца да чаго-н., прабегчы па чым-н. (пра агонь).

Языкі полымя аблізалі дровы ў коміне.

Пальчыкі абліжаш — пра што-н. вельмі смачнае, прыемнае.

|| аднакр. аблізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| незак. аблі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

аблі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. аблізацца.

2. перан. Глядзець на каго-, што-н. з зайздрасцю, з жаданнем атрымаць што-н. смачнае (разм.).

Глядзі ды аблізвайся.

аблі́к гл. аблічыць.

аблі́пка,

У выразе: у абліпку (разм.) — вельмі шчыльна прылягаючы да цела (пра вопратку).

Сукенка ў абліпку.

аблі́пнуць, -ну, -неш, -не; -лі́п, -пла; -ні́; зак.

1. Пакрыцца з усіх бакоў чым-н. ліпкім.

Калёсы абліплі глінай.

2. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць на чым-н.

Пад дажджом сукенка абліпла на целе.

|| незак. абліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.