Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абкла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. абкласці і аблажыць.

2. Тое, чым абкладзена (абложана) што-н.

Дзярновая а.

абкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., каго-што.

1. Пакласці што-н. вакол каго-, чаго-н., прыкладваючы, пакрыць з усіх бакоў.

А. печ кафляй.

А. хворага грэлкамі.

2. што. Загарнуць, абгарнуць.

А. кнігу газетай.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., зацягнуць; абвалачы.

Хмары абклалі неба.

Горла абклала (безас.; пра налёт у горле).

4. каго-што. Акружыць; асадзіць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

А. мядзведзя ў берлагу.

А. крэпасць.

5. Вызначыць падатак, пошліну і пад., абавязаць да выплаты.

А. падаткам.

6. Груба аблаяць (разм.).

А. моцным словам.

|| незак. абклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абкла́сціся, -кладу́ся, -кладзе́шся, -кладзе́цца; -кладзёмся, -кладзяце́ся, -кладу́цца; -кладзі́ся (да 1 знач.); незак. абклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і абкла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абклада́нне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.), абкла́дванне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і абкла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

абкле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Пакрыць чым-н., клеючы.

А. сцены абоямі.

|| незак. абкле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкле́йка, -і, ДМ -е́йцы, ж. і абкле́йванне, -я, н.

абко́лванне¹ гл. абкалоць¹.

абко́лванне² гл. абкалоць².

абко́лваць¹ гл. абкалоць¹.

абко́лваць² гл. абкалоць².

абко́пванне гл. абкапа́ць.

абко́пваць гл. абкапа́ць.

абко́пка гл. абкапа́ць.