Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адзічэ́ць гл. дзічэць.

адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.

А. на карце.

А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

Дыплом з адзнакай.

адзна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Абазначыць якой-н. меткай; запісаць, паставіць адзнаку для ўліку і пад.; вызначыць.

А. адсутных у журнале.

А. камандзіроўку.

2. каго-што. Звярнуць увагу, заўважыць, указаць на каго-, што-н.

А. добрую якасць працы.

3. каго-што. Вылучыць сярод іншых за якія-н. заслугі, узнагародзіўшы чым-н.

А. майстроў.

4. што. Ушанаваць чым-н. якую-н. дату, падзею.

А. заканчэнне інстытута.

|| незак. адзнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адзо́л гл. адзаліць.

адзо́льны гл. адзаліць.

адзыва́нне гл. адазваць.

адзыва́цца гл. адазвацца.

адзыва́ць гл. адазваць.

адзыўны́, -а́я, -о́е (афіц.).

Які змяшчае ў сабе паведамленне аб адазванні.

Адзыўная грамата.

адзява́нне гл. адзець.