Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абка́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Запэцкаць, абліць кроплямі чаго-н.

А. абрус чарнілам.

|| незак. абка́пваць, -аю, -аеш, -ае.

абкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ускапаць зямлю вакол чаго-н.; капа́ючы, абгарнуць, абкідаць што-н. чым-н.

А. фруктовыя дрэвы.

|| незак. абко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́пванне, -я, н. і абко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

абкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго.

Накарміць звыш меры, на шкоду здароўю.

А. дзіця.

|| незак. абко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́рм, -у, м. і абко́рмліванне, -я, н.

абкарна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.)

1. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна.

А. валасы.

2. перан. Няўмела скараціць які-н. тэкст; пазбавіць якое-н. вучэнне, тэорыю чаго-н. істотнага; сказіць.

А. рукапіс.

А. гіпотэзу.

абкары́ць, -кару́, -ко́рыш, -ко́рыць; -ко́раны; зак., што.

Тое, што і акарыць.

А. бервяно.

|| незак. абко́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́рванне, -я, н.

абкарэ́лы, -ая, -ае.

Які пакрыўся брудам, засохлай граззю і пад.

А. кабан.

абкарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад.

Так абкарэў, што не адмыеш.

абкасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак.

1. што. Скасіць траву вакол чаго-н.

А. траву вакол дрэў.

2. што. Скасіць усё, пакасіць.

А. лугі.

А. балота.

3. каго. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе.

Хто каго абкосіць.

|| незак. абко́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́шванне, -я, н.

абката́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды.

Дарога абкаталася.

2. Прайсці абкатку (спец.).

Машына абкаталася.

|| незак. абка́твацца, -аецца.

абката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Ездзячы, зрабіць роўным, гладкім, прыгодным для язды.

А. дарогу.

2. Пробнай яздой праверыць прыгоднасць чаго-н. (спец.).

А. машыну.

|| незак. абка́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абка́тванне, -я, н., абка́тка, -і, ДМ -тцы, ж. і абка́т, -у, Ма́це, м.