Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сакруша́льны, -ая, -ае.

Знішчальны, вялікай сілы, магутны.

С. ўдар.

сакрэ́т¹, -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што падлягае захаванню ўпотай, аб чым не гавораць усім.

Не выдаць с.

У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў.

2. чаго. Тайны спосаб вырабу.

С. вытворчасці.

С. прыгатавання каньяку.

3. чаго. Скрытая прычына.

С. поспеху.

4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме.

Замок з сакрэтам.

5. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка.

Назначыць байцоў у с.

Не рабіць сакрэту — не ўтойваць чаго-н., калі гэта не выклікаецца патрэбамі.

|| прым. сакрэ́тны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Вельмі сакрэтна (прысл.).

сакрэ́т², -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі розных залоз, неабходнае для жыццёвых функцый арганізма.

С. шчытападобнай залозы.

|| прым. сакрато́рны, -ая, -ае.

сакрэ́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род пісьмовага стала з адкідной дошкай і шуфлядамі для папер.

сакрэ́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Трымаць што-н. у сакрэце¹ (у 1 знач.).

Мне няма чаго с., я ўсё раскажу.

2. Шаптацца.

Аб чым вы там сакрэтнічаеце?

сакрэ́цыя, -і, ж. (спец.).

Выдзяленне сакрэту² клеткамі залозы.

Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. сакрато́рны, -ая, -ае.

Сакраторная дзейнасць.

саксау́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Невысокае бязлістае сярэднеазіяцкае дрэва (або хмызняк), якое расце ў саланчаковых пустынях.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. саксау́лавы, -ая, -ае і саксау́льны, -ая, -ае.

саксафані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на саксафоне.

саксафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медны духавы музычны інструмент, па тэмбры блізкі да кларнета.

|| прым. саксафо́нны, -ая, -ае.