Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што (разм.).

Скрабучы, зняць што-н. з паверхні; саскрэбці, абчысціць.

А. фарбу.

|| незак. адскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

адскубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што і чаго.

1. Скубануўшы, аддзяліць, адарваць.

А. кудзелі.

2. перан. Уварваць, здабыць што-н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам.

адслаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́іцца; зак.

Аддзяліцца слоем.

|| незак. адсло́йвацца, -аецца; наз. адсло́йванне, -я, н.

|| наз. адслае́нне, -я, н.

адслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -ло́ены; зак., што.

Аддзяліць слаямі; прымусіць асесці.

А. кару.

|| незак. адсло́йваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адсло́йванне, -я, н.

|| наз. адслае́нне, -я, н.

адслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час.

А. дваццаць гадоў у лясніцтве.

2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.

А. два гады ў арміі.

3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.

А. за шкоду.

4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.

5. Адправіць набажэнства.

А. імшу.

|| незак. адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

адсмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак.

1. што і чаго. Смактаннем адпіць, убавіць, адцзяліць.

П’яўкі адсмакталі кроў.

2. Скончыць смактаць.

|| незак. адсмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. адсмо́ктванне, -я, н.

|| прым. адсмо́ктвальны, -ая, -ае.

адсо́пвацца гл. адсапціся.

адсо́ўвацца гл. адсунуцца.

адсо́ўваць гл. адсунуць.

адсо́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можна адсунуць; прыстасаваны для адсоўвання.

Адсоўная засаўка.