Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адгарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.

1. Аддзяліць, паставіўшы якую-н. агароджу, перагародку.

А. участак пашы.

2. перан. Аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., пазбавіць зносін з кім-, чым-н.

А. ад жыцця.

3. перан. Абараніць, засцерагчы ад чаго-н. небяспечнага або непрыемнага.

А. ад крытыкі.

|| незак. адгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

адгарну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -го́рнецца; зак.

Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе), перагарнуцца.

|| незак. адго́ртвацца, -аецца.

адгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Адгрэбці, адсунуць убок.

А. попел.

2. Адхіліць, адвесці ўбок, адсунуць.

А. валасы.

3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі, перагарнуць (старонку, ліст і пад.).

А. лісток календара.

|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

адгаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Тое, што і перагародка.

Дашчаная а.

адгарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Гартаючы, перакінуць некалькі лістоў (кнігі, сшытка і пад.).

А. шэсць старонак.

|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

адгарэ́лы, -ая, -ае.

Які адгарэў, адпаў, адваліўся.

А. сучок.

адгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Кончыць гарэць.

2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

Сук адгарэў.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адга́рваць, -ае і адгара́ць, -а́е.

адгасці́ць, -гашчу́, -го́сціш, -го́сціць; зак.

1. Правесці ў гасцях некаторы час, гасціць.

Цэлы месяц адгасціў у сяброў.

2. Скончыць гасціць.

адгасцява́ць, -цю́ю, -цю́еш, -цю́е; -цю́й; зак. (разм.).

Тое, што і адгасціць.

адгіна́нне гл. адагнуць.