абы-дзе́, прысл.
Дзе папала, дзе ўздумаецца.
Бадзяцца а.
абы-калі́, прысл.
Усё роўна калі, хоць калі.
Прыходзь а.
абы-ко́лькі, займ. няпэўны.
Усё роўна колькі; колькі можна.
абы-куды́, прысл.
Куды папала, куды-небудзь.
Ехаць а.
На экскурсію паслалі не а., а ў сталіцу.
абы-хто́, абы-кагб, займ. няпэўны.
1. Хто-н., хто папала, любы, кожны.
Гэту работу а. можа зрабіць.
2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым-н. выдзяляецца сярод іншых.
Ён не а.!
абы-чы́й, абы-чыйго́, займ. няпэўны.
Чый-н., чый папала.
абы-што́, абы-чаго́.
1. займ. няпэўны. Што-н., што папала.
2. у знач. наз. Глупства, абсурд, непатрэбшчына (разм.).
Пакінь гаварыць а.
абы-я́к, прысл.
Як папала, неахайна, нядбала.
Склалі хату а.
абы-які́, -а́я, -о́е, займ. няпэўны.
1. Які-небудзь, які папала.
Абы-якая замінка яго хвалявала.
2. Звычайны, усякі (разм.).
Хадзіць у абы-якіх ботах саромеўся, а на лепшыя грошай не было.