абця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.
1. гл. абцягнуць.
2. Тое, чым абцягнута што-н.
Канапа са скураной абцяжкай.
|| прым. абця́жачны, -ая, -ае.
абцяка́льны, -ая, -ае.
1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.
Аўтамабіль абцякальнай формы.
2. перан. Які абыходзіць спрэчныя пытанні́; няпэўны, ухілісты.
А. адказ.
|| наз. абцяка́льнасць, -і, ж.
абцярпе́цца, -цярплю́ся, -це́рпішся, -це́рпіцца; -цярпі́ся; зак. (разм.).
Звыкнуцца з чым-н. непрыемным, церпячы, прывыкнуць да чаго-н.
Спачатку было жудасна, а потым абцярпеўся.
абцярэ́бліваць гл. абцерабіць.
абця́ць, абатну́, абатне́ш, абатне́; абатнём, абатняце́, абатну́ць; абатні́; абця́ты; зак.
1. што. Абсячы, абрэзаць канцы чаго-н.
А. сукі дрэва.
2. перан., каго-што. Раптоўна спыніць якое-н. дзеянне.
|| незак. абціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абціна́нне, -я, н.
абцячы́, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -цячэ́; зак.
1. каго-што. Абагнуць, абысці сваім цячэннем.
Рака абцякла вёску з абодвух бакоў.
2. Сцячы з чаго-н. мокрага (пра вадкасць).
Вада абцякла з адзення.
|| незак. абцяка́ць, -а́е.
|| наз. абцяка́нне, -я н.