абагача́льны, -ая, -ае.
Які служыць для абагачэння выкапняў.
А. завод.
абагна́ць, абганю́, абго́ніш, абго́ніць; абгані́; абагна́ны; зак.
1. каго-што. Апярэдзіць у руху, бегу.
А. калону машын.
2. каго-што. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.
А. старэйшага брата.
А. аднакласнікаў.
3. перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.
А. таварышаў па ведах.
4. што. Акучыць.
А. бульбу.
|| незак. абганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. абго́н, -у, м. (да 1 і 4 знач.).
|| прым. абго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і абганя́льны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Абгонны манеўр.
Абганяльны плуг.
абагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты; зак.
1. каго-што. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.
А. лес.
2. што. Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.
А. бочку абручом.
|| незак. агіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е, абгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і агіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
абаграва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прылада для абагравання.
Электрычны а.
абаграва́льны, -ая, -ае.
Які служыць для абагравання.
Абагравальная сістэма.
абагрэ́цца, -рэ́юся, -рэ́ешся, -рэ́ецца; зак.
Сагрэцца, зрабіцца цёплым.
А. каля печы.
Пакой абагрэўся.
|| незак. абаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. абагрэ́ў, -рэ́ву, м. (спец.) і абаграва́нне, -я, н.
абагрэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; -рэ́ты; зак., каго-што.
1. Сагрэць, зрабіць цёплым.
А. рукі.
А. кватэру.
2. перан. Ахінуць ласкай, клопатам.
А. сірату.
|| незак. абаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абагрэ́ў, -рэ́ву, м. (спец.) і абаграва́нне, -я, н.
абагу́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.
Зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім, агульным (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты, жывёлу і пад.).
А. маёмасць.
А. зямлю.
А. жывёлу.
|| незак. абагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абагу́льванне, -я, н. і абагу́ленне, -я, н.
абагульне́нне, -я, н.
1. гл. абагульніць.
2. Агульны вывад.
Шырокае а. вопыту наватараў.
абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.
Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.
А. назіранні пісьменніка.
А. творчы вопыт даследчыкаў.
|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. абагульне́нне, -я, н.