аб’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. што. Часта выязджаючы, пабываць у многіх месцах.
А. усю краіну.
2. каго. Прывучыць каня да язды, хадзіць пад сядлом.
А. жарэбчыка.
3. што. Абкатаць або зрабіць больш прыдатным, яздой праверыць машыну.
А. машыну.
4. што. Укатаць, зрабіць роўным, гладкім (пра дарогу).
|| незак. аб’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. аб’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.)
Аб’езд хворых.
аб’е́здка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. гл. аб’ездзіць.
2. Дарога, па якой можна аб’ехаць якую-н. перашкоду.
Сцежак і аб’ездак было ў той мясцовасці многа.
аб’е́здчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Вартаўнік, які пастаянна аб’язджае, ахоўвае вялікі ўчастак чаго-н.
Лясны а.
2. Спецыяліст па аб’ездцы коней.
абеззара́жвальны, -ая, -ае.
Прызначаны для абеззаражвання, дэзынфекцыі.
Абеззаражвальныя сродкі.
абеззара́зіць, -ра́жу, -ра́зіш, -ра́зіць; -ра́жаны; зак., каго-што.
Зрабіць незаразным, дэзынфіцыраваць.
А. памяшканне.
|| незак. абеззара́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абеззара́жванне, -я, н.
абеззяме́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.
Пазбавіць каго-н. зямлі, зрабіць беззямельным.
|| незак. абеззяме́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абеззяме́льванне, -я, н.
абезнадзе́іць, -дзе́ю, -дзе́іш, -дзе́іць; -дзе́ены; зак., каго.
Пазбавіць каго-н. надзеі на што-н.
|| незак. абезнадзе́йваць, -аю, -аеш, -ае.
аб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спец.).
2. З’ява, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне чыёй-н. дзейнасці.
А. навуковага даследавання.
А. назірання.
3. Прадпрыемства, будоўля, установа як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.
А. будаўніцтва.
Пускавы а.
4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне; тое, што і дапаўненне (спец.).
|| прым. аб’е́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.) і аб’е́ктавы, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
аб’ектывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; зак. і незак., што.
Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню.
А. мастацкі замысел.
|| наз. аб’ектыва́цыя, -і, ж.
аб’ектыві́зм, -у, м.
1. Філасофскае вучэнне аб аб’ектыўнасці рэчаіснасці, згодна з якім грамадскае жыццё не паддаецца пераўтварэнням, актыўнаму ўздзеянню.
2. Непрадузятасць, бесстароннасць, аб’ектыўны падыход да чаго-н.
|| прым. аб’ектыві́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).