Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сацыяло́гія, -і, ж.

Навука аб заканамернасцях развіцця і функцыянавання грамадства.

|| прым. сацыялагі́чны, -ая, -ае.

Сацыялагічныя даследаванні.

сацыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. соцыум.

2. Грамадскі, які мае адносіны да жыцця людзей і да іх адносін у грамадстве.

Сацыяльнае становішча.

Сацыяльнае асяроддзе.

Сацыяльнае забеспячэнне — дзяржаўная сістэма матэрыяльнага забеспячэння грамадзян у старасці, а таксама ў выпадку хваробы або непрацаздольнасці.

сацыя́л-дэмакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Член сацыял-дэмакратычнай партыі.

сацыя́л-дэмакра́тыя, -і, ж.

Ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў канцы 19 ст. і спачатку ставіла сваёй мэтай рэвалюцыйную барацьбу з капіталізмам, а затым перайшла да палітыкі рэформ, накіраваных на паступовае сацыяльна-эканамічнае ўдасканаленне грамадства.

|| прым. сацыя́л-дэмакраты́чны, -ая, -ае.