сацыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. соцыум.

2. Грамадскі, які мае адносіны да жыцця людзей і да іх адносін у грамадстве.

Сацыяльнае становішча.

Сацыяльнае асяроддзе.

Сацыяльнае забеспячэнне — дзяржаўная сістэма матэрыяльнага забеспячэння грамадзян у старасці, а таксама ў выпадку хваробы або непрацаздольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)