Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саскрэ́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што саскрэбена з чаго-н.

2. Месца, з якога што-н. саскрэбена.

Дыягнастычны с.

|| прым. саскрэ́бны, -ая, -ае.

саскрэ́бці, -скрабу́, -скрабе́ш, -скрабе́; -скрабём, -скрабяце́, -скрабу́ць; -скро́б, -скрэ́бла; -скрабі́; -скрэ́бены; зак., што.

1. Скрабучы, зняць або ачысціць што-н. з паверхні чаго-н.

С. кару з дрэва.

2. перан. 3 вялікімі цяжкасцямі сабраць (часцей якую-н. суму грошай; разм.).

|| незак. саскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і саскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. саскраба́нне, -я, н. і саскрэ́бванне, -я, н.

саску́бці, -бу́, -бе́ш, -бе́; -бём, -бяце́, -бу́ць; -бі́; -бены; зак., што.

1. Скубучы, сарваць.

С. траву.

2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.

|| незак. саскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і саску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

саслабе́лы, -ая, -ае.

Фізічна нядужы, слабы.

саслабе́ць гл. слабець.

сасла́ць, сашлю́, сашле́ш, сашле́; сашлём, сашляце́, сашлю́ць; сашлі́; сасла́ны; зак., каго (што).

У якасці пакарання прымусова адправіць на пасяленне (у аддаленую мясцовасць).

С. у Сібір.

|| незак. ссыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

|| прым. ссы́лачны, -ая, -ае і ссы́льны, -ая, -ае.

сасле́пу, прысл.

Тое, што і сослепу.

саслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць.

С. з берага ў раку.

2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца.

Нага саслізнула з драбіны, і ён паляцеў уніз.

|| незак. саслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. саслі́згванне, -я, н.

сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.

Дваранскае с.

2. уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.

С. медыкаў.

Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.

Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.

|| прым. сасло́ўны, -ая, -ае.

Саслоўныя інтарэсы.

саслужы́вец, -жы́ўца, мн.ы́ўцы, -жы́ўцаў, м.

Чалавек, які працуе, служыць з кім-н. у адным месцы.

|| ж. саслужы́віца, -ы, мн. -ы, -віц.