саслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць.

С. з берага ў раку.

2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца.

Нага саслізнула з драбіны, і ён паляцеў уніз.

|| незак. саслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. саслі́згванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)