Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адысці́, адыду́, ады́дзеш, ады́дзе; адышо́ў, -шла́, -ло́; адыдзі́; зак.

1. Пакінуць ранейшае месца; ідучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

Ён адышоў ад вогнішча на ўзгорак.

2. разм. Пайсці, адправіцца куды-н.

Дзеці адышлі ў майстэрню.

3. Перамясціцца, аддаліцца (пра падзеі, з’явы прыроды і пад.).

Ваенная хваля адышла на захад.

4. перан. Падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень.

Сын не далёка адышоў ад бацькі.

5. Пакінуць свае ранейшыя пазіцыі; адступіць.

Казакі зняліся з пазіцыі і адышлі за Нёман.

6. перан. Перастаць займацца якой-н. справай, пакінуць ранейшы занятак; адхіліцца ад ранейшага кірунку ў рабоце, гутарцы, разважаннях і пад.; парваць сувязь з кім-, чым-н.; зрабіцца далёкім, чужым для каго-, чаго-н.

А. ад тэмы размовы.

А. ад літаратуры.

А. ад спраў.

7. Адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н.

Завесы адышлі.

8. Дайсці да звычайнага, нармальнага стану; перастаць хварэць, адчуваць недамаганне; зрабіцца зноў адчувальным, рухомым (аб змерзлых, здранцвелых частках цела); супакоіцца, прыйсці ў сябе пасля зведанага перапалоху, гневу, хвалявання і пад.

Янка ўжо адышоў ад разгубленасці.

Малая ўжо за гэты час адышла, адужала.

Рукі сагрэліся і адышлі.

9. Перайсці ва ўласнасць каго-н. другога.

Дом адышоў сыну.

10. Закончыцца, мінуць, перастаць існаваць; зрабіцца гісторыяй, мінуўшчынай, легендай.

Жніво адышло.

11. разм. Перастаць дакучаць, турбаваць.

Адыдзі!

Адысці на задні (на другі план) — страціць актуальнасць, стаць другарадным.

Адысці ў нябыт (у мінулае) — не астацца ў памяці людзей.

|| незак. адыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. адыхо́д, -у, М -дзе, м.; прым. адыхо́дны.

Адыходны промысел (уст.) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

адысці́ся, адыду́ся, ады́дзешся, ады́дзецца; адышо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; адыдзі́ся; зак.

Ідучы, аддаліцца ад якога-н. месца.

А. ад хаты.

|| незак. адыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

адыхо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. адысці.

2. мн. -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

Нафтавыя а.

Харчовыя а.

адыхо́дак, -дку, м.

У выразе: на адыходак — на развітанне.

адыхо́дзіцца гл. адысціся.

адыхо́дзіць гл. адысці.

адыхо́длівы і адхо́длівы, -ая, -ае.

Які хутка і лёгка супакойваецца пасля злосці, гневу, раздражнення; здольны хутка забываць крыўду.

У яе сэрца адыходлівае.

|| наз. адыхо́длівасць, -і, ж. і адхо́длівасць, -і, ж.

адыхо́дная, -ай, ж.

Малітва па нябожчыку.

Чытаць адыходную.

адыхо́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Селянін, які часова сыходзіў з вёскі на сезонныя работы.

адыхо́дніцтва, -а, н. (уст.).

Заняткі адыходніка.

Працаваць на адыходніцтве.