Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адчарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак., што.

1. Аддзяліць рысай; адкрэсліць.

2. Скончыць чарціць.

|| незак. адчэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

адча́яцца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; -а́йся; зак.

1. Паддацца адчаю, пасці духам, страціць надзею на што-н.

А. ў бядзе.

2. Адважыцца на што-н. смелае, рызыкоўнае.

А. на мужны ўчынак.

|| незак. адча́йвацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

адчляні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чле́ніцца; зак.

Аддзяліцца, вылучыцца з цэлага (пра асобныя часткі, члены чаго-н.).

|| незак. адчляня́цца, -я́ецца.

адчляні́ць, -чляню́, -чле́ніш, -чле́ніць; -чле́нены; зак., што.

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незак. адчляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адчляне́нне, -я, н.

адчува́льны, -ая, -ае.

1. Які адчуваецца, здольны выклікаць адчуванне.

А. подых ветру.

2. Моцны, значны.

А. ўдар па ворагу.

Адчувальныя выдаткі.

|| наз. адчува́льнасць, -і, ж.

адчува́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў.

А. дотыку.

А. новага.

2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне; успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне.

Паэтычнае а. свету.

А. рэчаіснасці.

адчува́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак. (кніжн.).

Быць у наяўнасці, мецца, перажывацца кім-н., адбівацца на кім-н.

Адчуваецца пахаладанне.

Адчуваецца патрэба адпачыць.

адчу́жаны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, абыякавы да іншых.

Хлопец нейкі змрочны, а.

2. Які выражае адчужэнне.

А. позірк.

|| наз. адчу́жанасць, -і, ж.

адчужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Перадаваць (маёмасць) у карысць другой асобы, дзяржавы або грамадскіх арганізацый (афіц.).

2. каго-што. Аддаляць, адасабляць (кніжн.).

Эгаізм адчужае сяброў.

|| наз. адчужэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

адчужэ́нне, -я, н.

1. гл. адчужаць.

2. Спыненне або адсутнасць блізкіх адносін паміж кім-н., аддаленне, адасабленне.

А. былых сяброў.