Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адукацы́йны, -ая, -ае.

Які спрыяе адукацыі, мае дачыненне да адукацыі, асветы.

А. ўзровень.

Адукацыйная экскурсія.

адука́цыя, -і, ж.

1. Навучанне, асвета.

Права на адукацыю.

2. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання.

Сярэдняя а.

Вышэйшая а.

аду́м (разм.), -у, м.

У выразе: сваім адумам — як самому ўяўляецца.

Ты ўсё сваім адумам робіш.

аду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Падумаўшы, змяніць намеры, зразумеўшы іх памылковасць.

Адумаўся я і зрабіў інакш.

2. Апамятацца, сабрацца з думкамі; усвядоміць што-н.

Адумаўся хлопчык і расказаў пра ўсё, што адбылося.

|| незак. аду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адурма́ніцца гл. дурманіць.

адурма́ніць гл. дурманіць.

адурне́лы, -ая, -ае.

Тое, што і адурэлы.

адурне́ць гл. дурнець.

адуры́ць, адуру́, аду́рыш, аду́рыць; зак.

У выразе: адурыць галаву (разм.) — надакучыць гаворкай, просьбамі, прапановамі і пад.; угаворамі прымусіць што-н. зрабіць.

адурэ́лы, -ая, -ае (разм.).

Які дайшоў да адурэння, які выражае адурэнне.

А. чалавек.

А. позірк.

|| наз. адурэ́ласць, -і, ж.