адсе́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Ізаляваная або адцзеленая ад іншых частка спецыяльнага памяшкання (на самалёце, караблі і пад.).
адсе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -се́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.
1. Перасесці далей ад каго-, чаго-н.
А. ад акна.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адстаць (пра скарынку хлеба).
|| незак. адсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адсе́ў, -се́ву, м.
1. гл. адсеяцца, адсеяць.
2. Тое, што адсеялася (у 1 знач.), тыя, хто адсеяўся (у 2 знач.).
Вялікі а. студэнтаў.
адсе́яцца, -се́юся, -се́ешся, -се́ецца; -се́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца пры прасейванні.
Вотруб’е адсеялася ад мукі.
2. перан. Выбыць са складу чаго-н.
Частка студэнтаў адсеялася.
3. Скончыць сяўбу.
Адсеяліся калгасы рана.
|| незак. адсе́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца і адсява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. адсе́йванне, -я, н., адсява́нне, -я, н. і адсе́ў, -се́ву, м. (да 1 і 2 знач.).
адсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.
1. што. Прасейваннем адцзяліць.
А. асцюкі ад мукі.
2. перан., каго-што. Выключыць, звольніць.
А. двоечнікаў з універсітэта.
3. што. Перасеяць участак, дзе вымакла або не ўзышла збажына.
Адсеялі азіміну ярыной.
|| незак. адсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адсе́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адсява́нне, -я, н., адсе́йванне, -я, н. і адсе́ў, -се́ву, м.
адсёрбаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго (разм.).
Сёрбаючы, троху з’есці, адпіць чаго-н. вадкага.
А. з міскі булёну.
|| незак. адсёрбваць, -аю, -аеш, -ае.
адскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.
1. Скончыць скакаць.
А. на адной назе.
2. Выканаць танец; станцаваць.
Цэлы вечар адскакаў.
А. казачка.
3. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.
Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.
адско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Скачком аддаліцца ад каго-, чаго-н.
А. ад дзвярэй.
2. Стукнуўшыся аб што-н., адляцець.
Мячык адскочыў ад сцяны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбіцца, адляцець, адламацца (разм.).
Адскочыла ручка ў збане.
4. Адлучыцца на кароткі час (разм.).
А. у магазін на хвілінку.
|| незак. адско́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1,2 і 4 знач.) і адска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз. адско́кванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.), адска́кванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і адско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).