Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адпалірава́ць гл. паліраваць.

адпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

А. кавалак шнура.

2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спец.).

3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

Адпаліць штуку (разм., неадабр.) — учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незак. адпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

адпампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.

Адліць, убавіць з дапамогаю помпы.

А. ваду.

|| незак. адпампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адпампо́ўванне, -я, н.

адпаро́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -по́рацца; зак.

Адарвацца, аддзяліцца па лініі шва (пра што-н. прышытае).

Адпароўся каўнер.

|| незак. адпо́рвацца, -аецца.

адпаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак., што.

Распароўшы, разарваўшы ніткі на шве, аддзяліць прышытае.

А. падкладку.

|| незак. адпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

адпары́раваць гл. парыраваць.

адпа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Размякчыць парай.

А. касцюм.

|| незак. адпа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

адпа́свіцца, -пасу́ся, -пасе́шся, -пасе́цца; -пасёмся, -пасяце́ся, -пасу́цца і -па́свішся, -па́свіцца; -па́свімся, -па́свіцеся, -па́свяцца; -па́свіўся, -па́свілася; -пасі́ся; зак. (разм.).

1. Тое, што і адпасвіць (у 2 знач.).

2. Скончыць пасвіцца.

3. Адкарміцца на падножным корме; ад’есціся.

Каровы адпасвіліся за лета.

|| незак. адпа́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адпа́свіць, -пасу́, -пасе́ш, -пасе́; -пасём, -пасяце́, -пасу́ць і -па́свіш, -па́свіць; -па́свім, -па́свіце, -па́свяць; -па́свіў, -віла; -пасі́; зак.

1. Правесці пэўны час, пасучы жывёлу.

А. сваю чаргу.

2. каго і без дап. Закончыць пасьбу жывёлы (разм.).

3. каго. Адкарміць на падножным корме.

А. коней.

|| незак. адпа́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адпа́с, -у, м. (да 3 знач.).

адпа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -падзі́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адваліцца.

Тынк адпаў.

2. Страціць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якога-н. аб’яднання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, сэнс; прайсці, знікнуць.

Абвінавачанне адпала.

Праблема жылля адпала.

|| незак. адпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.