Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адле́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак. (разм.).

Перастаць чапляцца, адчапіцца.

Адлезь ты ад яго!

адле́плівацца гл. адляпіцца.

адле́пліваць гл. адляпіць.

адле́таваць, -тую, -туеш, -туе; зак. (разм.) Прабыць, перажыць лета.

адлёт гл. адляцець.

адлётаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Скончыць лётаць.

Ён сваё адлётаў.

2. што. Прабыць у авіяцыі, пралётаць пэўны час (разм.).

Дзесяць гадоў адлётаў.

адлётны, -ая, -ае.

1. Які адлятае на новае месца; пералётны.

Адлётныя птушкі.

2. Перыяд, у які птушкі адлятаюць у вырай.

Набліжаецца а. час.

адліва́нне¹ гл. адліць¹.

адліва́нне² гл. адліць².

адліва́цца¹ гл. адліцца¹.