адкалашма́ціць гл. калашмаціць.
адкало́цца, -калю́ся, -ко́лешся, -ко́лецца; -калі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адпасці ад таго, што колецца, разбіваецца.
Адкалолася ручка ад збана.
2. перан. Парваць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якой-н. арганізацыі, групы і пад.
А. ад калектыву.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра што-н. прышпіленае: аддзяліцца, адпасці.
Брошка адкалолася.
|| незак. адко́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. адко́лванне, -я, н. і адко́л, -у, м. (да 2 знач.).
адкало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.
1. што. Аддзяліць ад цэлага, колючы.
А. кавалачак цукру.
2. перан., каго-што. Прымусіць парваць з кім-н., выйсці з якой-н. групы, арганізацыі.
А. ад родзічаў.
3. Адняць прыколатае або выняць тое, чым прыколата, прышпілена што-н.
А. бант.
А. шпільку.
4. што, перан. Зрабіць, сказаць што-н. недарэчнае, нечаканае (разм.).
А. нумар.
|| незак. адко́лваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адко́лванне, -я, н.
адкалупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).
Аддзяліць, калупаючы; адарваць, адкрышыць што-н. чым-н., якой-н. прыладай.
А. кавалачак тынку.
|| незак. адкалу́пваць, -аю, -аеш, -ае
|| аднакр. адкалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
адкалупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., што (разм.).
Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць.
А. кавалачак пірага.
|| незак. адкалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
адкамандзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што).
Камандзіраваць, накіраваць на працу ці вучобу ў іншае месца, у якую-н. арганізацыю, установу.
А. на курсы механізатараў.
|| незак. адкамандзіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адкамандзіро́ўванне, -я, н.
адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.
1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.
А. клад.
2. перан. Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).
Дзе вы адкапалі такую кнігу?
3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.
Адкапаць снег ад ганка.
4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.
Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).
|| незак. адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адко́пванне, -я, н. і адко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
адкара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., ад каго-чаго (разм.).
Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.
Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.
|| незак. адкара́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.
адкаркава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.
Адаткнуць, выняць корак.
А. бутэльку.
|| незак. адкарко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
адкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго-што.
Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць; добрай ежай, кормам паправіць.
А. кабана.
|| незак. адко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. адкармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (разм.); незак. адко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. адко́рм, -у, м. Паставіць каня на а.