адга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Чалавек, які ўмее адгадваць, адгадвае што-н.
|| ж. адга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
адгалінава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. адгалінавацца, адгалінаваць.
2. Бакавы адростак, галіна.
Таполя дае шмат адгалінаванняў.
3. Частка дарогі, ракі і пад., якая адыходзіць убок.
А. арашальнага канала.
4. перан. З’ява, што ўяўляе сабой частку чаго-н. асноўнага, галоўнага.
Розныя адгалінаванні сектанцтва.
адгалінава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; зак.
Утварыцца (пра адгалінаванні).
Ад шашы адгалінавалася некалькі дарог.
|| незак. адгаліно́ўвацца, -аецца; наз. адгаліно́ўванне, -я, н.
|| наз. адгалінава́нне, -я, н. і адгаліне́нне, -я, н.
адгалінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што (спец.).
Зрабіць адгалінаванне (у 2 і 3 знач.).
А. парастак.
А. дарогу.
|| незак. адгаліно́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адгаліно́ўванне, -я, н.
|| наз. адгалінава́нне, -я, н. і адгаліне́нне, -я, н.
адгаліне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. адгалінавацца, адгалінаваць.
2. Тое, што і адгалінаванне (у 2—4 знач.).
адгало́сак, -ску, мн. -скі, -скаў, м.
1. Рэха, водгулле.
Плывуць адгалоскі ад песень.
2. чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н.
Адгалоскі грому.
3. перан., чаго. Тое, у чым выяўляюцца сляды ўплыву, уздзеяння чаго-н.; што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. з’явы, падзеі.
Паэма з’явілася адгалоскам грамадскіх падзей.
адгамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; зак.
1. Скончыць гамонку, перастаць гаманіць.
Адгаманілі дзядзькі і разышліся.
2. перан. Прайсці, закончыцца.
Усё прайшло, адгаманіла.
адганя́цца гл. адагнацца.
адгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.
1. Аддзяліцца, паставіўшы якую-н. агароджу.
А. высокім плотам.
А. шырмай.
2. перан. Адасобіцца, парваць сувязь з кім-н.
А. ад усяго свету.
|| незак. адгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.