адва́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. адваліць (да 1 знач.).
2. -а. Прыстасаванне ў плузе для адразання і пераварочвання пласта зямлі.
3. -а. Перавернуты пласт зямлі.
4. -а. Насып з пустых парод, шлаку і пад. на горных распрацоўках (спец.).
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
◊
Да адвалу (разм.) — наесціся да сыці.
адвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).
Валочачы, адцягнуць.
А. мяшок з бульбай.
|| незак. адвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.
Кавалак тынку адваліўся.
2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).
А. на спінку крэсла.
3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).
А. ад клёцак.
4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).
Мароз адваліўся, і пайшоў снег.
5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці).
Уся нуда адвалілася ад яго.
|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.
1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.
А. камень ад дзвярэй.
А. завалу і адчыніць вароты.
2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).
А. ладны кавалак сала.
А. сто тысяч рублёў.
3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.
Параход плаўна адваліў ад прыстані.
|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
адва́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
Вадкасць, насычаная варам таго, што ў ёй варылася.
Рысавы а.
|| прым. адварны́, -а́я, -о́е.
адваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго-што.
Варажбой зняць чары з каго-н.
|| незак. адваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.
адваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Адагнуты і прыгладжаны край адзення ці абутку.
Пінжак з шырокімі адваротамі.
2. Адваротны бок чаго-н. (кнігі, паштоўкі і пад.).
Подпіс на адвароце здымка.
адваро́тны, -ая, -ае.
1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.
Адваротнае вярчэнне.
Кінуцца ў а. бок.
2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.
А. хімічны працэс.
Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.
3. Супрацьлеглы.
Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.
А. сэнс.
4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.
Распісацца на адваротным баку паштоўкі.
Доказ ад адваротнага (наз.).
◊
Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.