адагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., каго-што.
1. Зрабіць цёплым, сагрэць; вярнуць нармальны стан.
А. настылыя ногі.
2. перан. Чуласцю, ласкай супакоіць, суцешыць.
А. сірату.
|| незак. адаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адаграва́нне, -я, н.
ададзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.
Дзьмучы, аддаліць, перамясціць што-н.
ададра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., аддзяро́цца; зак.
Аддзяліцца ад чаго-н.; адарвацца.
Падэшва ададралася.
|| незак. аддзіра́цца, -а́ецца.
ададра́ць, аддзяру́, аддзяро́ш, аддзяро́; аддзяро́м, аддзераце́, аддзяру́ць; аддзяры́; ададра́ны; зак., што.
Аддзяліць што-н. раней прымацаванае; адарваць.
А. дошку.
А. шпалеры са сцяны.
|| незак. аддзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
ада́жыа (спец.).
1. прысл. Павольна, працяжна (аб тэмпе выканання музычных твораў).
2. наз., нескл., н. Музычны твор або частка яго ў павольным тэмпе.
адазва́цца, адзаву́ся, адзаве́шся, адзаве́цца; адзавёмся, адзавяце́ся, адзаву́цца; адзаві́ся; зак.
1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.
Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.
Я крычаў, але ніхто не адазваўся.
2. аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.
Добра а. аб новай кнізе.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.
Спрацаванасць адазвалася хваробай.
Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.
4. перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.
А. на заклік.
А. на просьбу.
|| незак. адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
адазва́ць, адзаву́, адзаве́ш, адзаве́; адзавём, адзавяце́, адзаву́ць; адзаві́; адазва́ны; зак., каго-што.
Тое, што і адклікаць.
|| незак. адзыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адзыва́нне, -я, н.
адамкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адчыніцца; стаць незамкнёным.
Замок лёгка адамкнуўся.
2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе.
|| незак. адмыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
адамкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны і -ну́ты; зак., што.
1. Адчыніць што-н. замкнёнае.
А. дзверы.
А. чамадан.
2. Зняць прымкнутае.
А. штык (ад вінтоўкі).
|| незак. адмыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
адапну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.
Тое, што і адпяць.
|| незак. адпіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.