абітурые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які паступае ў вышэйшую або спецыяльную навучальную ўстанову.
|| ж. абітурые́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. абітурые́нцкі, -ая, -ае.
абі́ўка, -і, ДМ абіўцы, ж.
1. гл. абабіць.
2. Матэрыял, якім абіваюць што-н.
Плюшавая а. мэблі.
|| прым. абі́вачны, -ая, -ае і абі́ўны, -ая, -ае.