Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абніма́ць гл. абняць.

абні́мкі, -аў.

Тое, што і абдымкі.

А. сяброў.

абно́скі, -аў, адз. абно́сак, -ска, м. (разм.).

Падношанае кім-н. адзенне, абутак; рыззё.

Хадзіць у абносках.

Насіць чужыя а.

абно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж. (разм.).

Новая, нядаўна набытая рэч (звычайна адзенне, абутак).

Надзець абноўку.

абно́швацца гл. абнасіцца.

абно́шваць гл. абнасіць.

абню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Панюхаць з усіх бакоў.

Мядзведзь абнюхаў барсукову нару і пайшоў.

2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць.

Сабака абнюхаў след.

3. перан., разм. Агледзець, выведаць.

Суседка ўсё абнюхала.

|| незак. абню́хваць, -аю, -аеш, -ае.

абняду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Страціць сілы, здароўе, аслабець.

Абнядужаў дзед.

|| незак. абняду́жваць, -аю, -аеш, -ае.

абнясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Распаўсюдзіць нядобрую славу пра каго-, што-н.; зганьбіць.

А. чалавека.

|| незак. абнеслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і абнясла́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. (дзеянне) абнеслаўле́нне, -я, н., абнясла́ўліванне, -я, н. і (стан) абнясла́ўленне, -я, н.

абня́цца, абніму́ся, абні́мешся, абні́мецца і (радзей) абдыму́ся, абды́мешся, абды́мецца; абня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; абнімі́ся і (радзей) абдымі́ся; зак.

Абняць адзін аднаго.

А. пры сустрэчы.

|| незак. абніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і (радзей) абдыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.