Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абелі́ск, -а, мн. -і, -аў, м.

Помнік у выглядзе гранёнага, звужанага ўверсе слупа, які ставіцца ў гонар якой-н. падзеі або на ўшанаванне чыёй-н. памяці.

Гранітныя абеліскі мінулай вайны.

|| прым. абелі́скавы, -ая, -ае.

абе́льваць гл. абяліць.

аберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага; вартаваць.

А. дзяцей ад хвароб.

А. ад трывог і сумненняў.

А. спакой душы.

|| зак. аберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; абяро́г, аберагла́, -ло́; аберажы́.

|| звар. аберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. аберагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ражы́ся.

абера́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Адхіленне ад чаго-н., а таксама скажэнне чаго-н.

А. аптычных сістэм.

А. ідэй.

|| прым. аберацы́йны, -ая, -ае.

аберто́н, -у, м. (спец.).

Дадатковы тон, які надае асноўнаму гуку асобае адценне або тэмбр.

абе́руч, прысл.

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.).

Трымацца а.

абе́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад.

|| прым. абе́чкавы, -ая, -ае.