Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

абгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнены іо́рнуты; зак., каго-што.

1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.

А. дрэўцы зямлёю.

2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.

А. дзіця коўдраю.

А. кнігу папераю.

3. перан. Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.

Хмары абгарнулі неба.

|| незак. абго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абго́ртванне, -я, н.

абгаро́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Невялікая, лёгкая агароджа.

Прыгожая а. кветніка.

абгарэ́лы, -ая, -ае.

Пашкоджаны агнём, абпалены.

А. будынак.

абгарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. Абвугліцца, пачарнець у агні.

Сцяна абгарэла ў час пажару.

2. Атрымаць апёкі, пашкоджанні ад агню.

А. у танку.

А. на пажары.

|| незак. абгара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абга́рваць, -аю, -аеш, -ае.

абгіна́ць гл. абагнуць.

абгла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак. (разм.).

1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго-н.).

Дошка абгладзілася.

2. Патаўсцець, паправіцца.

Конь крыху абгладзіўся.

|| незак. абгла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -ла́дзь; -джаны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць паверхню чаго-н. гладкай, роўнай; збольшага апрацаваць.

А. поручні.

2. каго. Адкарміць, зрабіць гладкім.

А. парсюка.

|| незак. абгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

абгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

Тое, што і агледзець.

|| незак. абгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абгляда́нне, -я, н. і абгля́д, -у, М -дзе, м.

абгні́лы, -ая, -ае.

Пашкоджаны зверху гніллю.

А. слуп.