Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Ухіліцца ад чаго-н., спасылаючыся на якія-н. абставіны; апраўдацца.

Ледзь адгаварыўся ад даручэння.

|| незак. адгаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго (што), ад чаго і з інф.

Пераканаць не рабіць чаго-н.

А. ад задуманага плана.

Адгаварылі ехаць так далёка.

|| незак. адгаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

адгаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н.

Ён знойдзе адгаворку.

адгаво́ры, -аў (разм.).

Просьбы, угаворы не рабіць чаго-н.

Дарэмныя а.

адгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак.

1. што. Даць адрасці чаму-н.

А. бараду.

2. каго-што. Выгадаваць, адкарміць.

А. кабана.

|| незак. адгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адгадо́ўванне, -я, н.

адгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Угадаць, разгадаць; правільна вырашыць; здагадацца, прадбачыць.

А. загадку.

А. ход падзей.

А. думку сябра.

|| незак.

адга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адга́дванне, -я, н. і адга́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

адгадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; зак. (разм.).

Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу.

|| незак. адго́джваць, -аю, -аеш, -ае.

адга́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. адгадаць.

2. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну.

Дык вось дзе а.!

адга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які ўмее адгадваць, адгадвае што-н.

|| ж. адга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.