абву́гліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.
Абпаліць зверху, па краях.
А. палена.
Пажар абвугліў дрэвы.
|| незак. абву́гліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абву́гліванне, -я, н.
абвы́клы, -ая, -ае (разм.).
Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным.
Усё здавалася звычайным, абвыклым.
абвы́кнуць, -ну, -неш, -не; -вы́к, -кла; -ні́; зак.
Прывыкнуць да чаго-н., звыкнуцца з чым-н.
А. на новым месцы.
|| незак. абвыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
абвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.
1. каго-што. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад.
А. хворую нагу.
А. яблыню на зіму.
2. Звязаць, каб змацаваць што-н.
3. што. Зрабіць надвязку па краях чаго-н.
А. каўнерык каляровай ніткай.
А. ручнік карункамі.
|| незак. абвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. абвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся (да 1 знач.); незак. абвя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і абвя́званне, -я, н.
абвя́зачны, -ая, -ае.
Прызначаны для абвязвання.
А. матэрыял.
абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
1. гл. абвязаць.
2. Тое, чым абвязана што-н., павязка.
А. для яблынь.
3. Прыстасаванне для змацавання частак якіх-н. канструкцый, пабудоў і пад. (спец.).
абвя́ліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.
Стаць абвяленым, падсохнуць.
Рыба абвялілася.
|| незак. абвя́львацца, -аецца.
абвя́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.
Падсушыць на сонцы або на ветры якія-н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання.
А. рыбу.
|| незак. абвя́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абвя́льванне, -я, н.
абвя́лы, -ая, -ае.
1. Прывялы, без жыццёвых сокаў (пра расліны).
Абвялая трава.
2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць, расслаблены.
А. ад слабасці чалавек.
абвя́нуць, -ну, -неш, -не; -вя́ў, -вя́ла; -вя́нь; зак.
Тое, што і абвяць.
Трава абвяла на сонцы.
А. ад стомленасці.