Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адво́дны, -ая, -ае.

Які служыць для адводу чаго-н. убок.

Адводная труба.

А. канал.

адво́з гл. адвезці.

адво́зіць гл. адвезці.

адво́зка гл. адвезці.

адво́льны -ая, -ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны.

Адвольныя рухі.

2. Які праводзіцца самавольна.

Адвольнае рашэнне.

3. Бяздоказны, непераканаўчы, беспадстаўны.

Адвольнае тлумачэнне.

|| наз. адво́льнасць, -і, ж.

адво́рваць гл. адараць.

адво́стрыванне гл. адвастрыць.

адво́стрываць гл. адвастрыць.

адвучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца; зак.

1. ад чаго і з інф. Адвыкнуць ад чаго-н.

А. курыць.

2. Закончыць навучанне або знаходзіцца на вучобе нейкі час (разм.).

А. ў сярэдняй школе.

Адвучыўся год на курсах.

|| незак. адву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

адвучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што) ад чаго і з інф. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

А. дзіця ад грудзей.

2. каго (што) і без дап. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць (разм.).

|| незак. адву́чваць, -аю, -аеш, -ае.