Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адві́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Адмаўляцца, ухіляцца ад чаго-н.

А. ад даручэнняў.

|| зак. адвільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. адві́льванне, -я, н.

адвісе́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сіцца; зак. (разм.).

Павісеўшы пэўны час, разгладзіцца.

Сукенка адвіселася.

адві́слы, -ая, -ае.

Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы.

Адвіслыя кішэні.

Адвіслыя губы.

|| наз. адві́сласць, -і, ж.

адві́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -вісне; -віс, -вісла; зак.

Апусціцца, страціўшы пругкасць.

Шчокі адвіслі.

|| незак. адвіса́ць, -а́е.

адвіта́льны, -ая, -ае.

Які бывае пры адвітанні; развітальны.

А. поціск рук.

адвіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Развітацца, абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад.

Госці адвіталіся і пайшлі.

|| незак. адві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адвіта́нне, -я, н.

адві́ць, адаўю́, адаўе́ш, адаўе́; адаўём, адаўяце́, адаўю́ць; адві́ў, -віла́, -віло́; -ві́; -ві́ты; зак., што і чаго.

Развіваючы, аддзяліць частку навітага.

А. частку пражы на клубок.

|| незак. адвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адво́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. адвесці.

2. Заява аб адхіленні каго-н. ад удзелу ў чым-н.

Даць а. кандыдату.

3. Адгалінаванне (у трубе, электрасетцы і пад.).

А. ад батарэі.

Для адводу вачэй (разм.) — з мэтай адцягнуць увагу ад чаго-н.

адво́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя асобна для самастойнага росту.

Размнажэнне адводкамі.

2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога.

адво́дзіць гл. адвесці.