Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самату́жны, -ая, -ае.

1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам; недасканалы, прымітыўны па выкананні.

Саматужныя вырабы.

Саматужная майстэрня.

2. перан. Неарганізаваны, адасоблены; малакваліфікаваны.

Саматужныя прыёмы.

|| наз. самату́жнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

самаўзгара́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак. (спец.).

Загарацца самаадвольна ў выніку ўнутранага награвання.

|| наз. самаўзгара́нне, -я, н.

|| наз. самаўзгара́льнасць, -і, ж.

С. торфу.

самаўла́ддзе, -я, н.

Тое, што і самаўладства.

|| прым. самаўла́дны, -ая, -ае.

самаўла́дны, -ая, -ае.

1. гл. самаўладства.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі.

С. характар.

|| наз. самаўла́днасць, -і, ж.

самаўла́дства, -а, н.

1. Аднаасобная неабмежаваная ўлада.

Царскае с.

2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства.

Бацькоўскае с.

|| прым. самаўла́дны, -ая, -ае.

самаўнушэ́нне, -я, н.

Унушэнне чаго-н. самому сабе.

самаўпра́вец, -ра́ўца, мн.а́ўцы, -ра́ўцаў, м. (разм.).

Той, хто схільны да самаўпраўства, дзейнічае самаўпраўна.

самаўпра́ўнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Дзейнічаць самаўпраўна, займацца самаўпраўствам.

самаўпра́ўны, -ая, -ае.

Які дзейнічае самачынна, незаконна, паводле ўласнага нораву.

С. бюракрат.

самаўпра́ўства, -а, н.

Парушэнне кім-н. законнага парадку пры вырашэнні якіх-н. спраў; незаконнае, самачыннае ажыццяўленне чаго-н.

Гэта нечуванае с.!