Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адшрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Адкруціць, верцячы па вінтавой нарэзцы (гайку).

|| незак. адшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

адштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прашыць строчкай; зрабіць шво.

А. каўнер.

адштампава́ць гл. штампаваць.

адштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што (разм.).

1. Адмыслова зрабіць, вырабіць што-н., надаць чаму-н. закончаны выгляд.

А. сабе дом.

2. Аздобіць, размаляваць, упрыгожыць.

А. кватэру.

адштурхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. ад каго-чаго. Упёршыся ў што-н., штуршком аддаліцца, адсунуцца, аддзяліцца ад чаго-н.

А. ад берага.

2. перан., ад чаго. Узяць што-н. за адпраўны, зыходны пункг (у разважаннях і пад.).

А. ад галоўнай думкі.

|| незак. адшту́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца і адштурхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Штуршком аддаліць, адапхнуць каго-, што-н.

2. перан. Сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-н.; парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-н.

Сваімі ўчынкамі а. знаёмых.

|| незак. адшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і адштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

адшука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Знайсціся, выявіцца пасля пошукаў.

Прапажа адшукалася.

|| незак. адшу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адшука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Знайсці, выявіць пасля пошукаў, намаганняў.

А. патрэбную рэч.

|| незак. адшу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адшука́нне, -я, н. і адшу́кванне, -я, н.

адшуме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; зак.

1. Скончыць шумець.

Адшумелі дажджы.

2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. шумнае, гучнае).

Адшумела вайна.

адшчапе́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (неадабр.).

Той, хто адкалоўся, адышоў ад калекгыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

|| ж. адшчапе́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.