адно́.
1. ліч., гл. адзін.
2. часц. абмежавальная. Толькі, выключна (разм.).
Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.
3. часц. ўзмацн. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (разм.).
Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.
4. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (разм.).
Дом добры, а. што халодны.
5. злуч. далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі (разм.).
Ягад многа, а. еш на здароўе.
адно́йчы, прысл.
1. Адзін раз.
Толькі а. я ездзіў на мора.
2. Аднаго разу, калісьці.
А. вечарам здарылася нечаканае.
адно́лькавы, -ая, -ае.
Такі самы, які нічым не адрозніваецца ад іншых; такі, як заўсёды.
Аднолькавыя ўмовы.
|| наз. адно́лькавасць, -і, ж.
адно́сіна, -ы, мн. -ы, -сін, ж.
1. Афіцыйная дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым-н., дакумент.
Паступіла а.
2. спец. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую.
Геаметрычная а.
адно́сіны, -сін.
1. гл. аднесціся, адносіцца.
2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі або краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці; погляд на што-н., характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н.
А. паміж бацькамі і дзецьмі.
Дыпламатычныя а.
3. Дачыненне да каго-, чаго-н.; узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў.
Мець а. да гандлю.
А. прычыны да выніку.
◊
Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.
У адносінах да каго-чаго — ужыв. ў якасці прыназоўніка са знач. напрамку дзеяння.
адно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца; незак.
1. гл. аднесціся.
2. Мець дачыненне да каго-, чаго-н.
Заўвагі адносяцца да поглядаў аўтара.
|| наз. адно́сіны, -сін.