Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

Валочачы, адцягнуць.

А. мяшок з бульбай.

|| незак. адвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.

Кавалак тынку адваліўся.

2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).

А. на спінку крэсла.

3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).

А. ад клёцак.

4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).

Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці).

Уся нуда адвалілася ад яго.

|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.

1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.

А. камень ад дзвярэй.

А. завалу і адчыніць вароты.

2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).

А. ладны кавалак сала.

А. сто тысяч рублёў.

3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.

Параход плаўна адваліў ад прыстані.

|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)

|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

адва́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вадкасць, насычаная варам таго, што ў ёй варылася.

Рысавы а.

|| прым. адварны́, -а́я, -о́е.

адваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго-што.

Варажбой зняць чары з каго-н.

|| незак. адваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

адва́раны, -ая, -ае.

Вараны, звараны.

Адвараная бульба.

Адваранае мяса.

адваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адагнуты і прыгладжаны край адзення ці абутку.

Пінжак з шырокімі адваротамі.

2. Адваротны бок чаго-н. (кнігі, паштоўкі і пад.).

Подпіс на адвароце здымка.

адваро́тны, -ая, -ае.

1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.

Адваротнае вярчэнне.

Кінуцца ў а. бок.

2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.

А. хімічны працэс.

Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

3. Супрацьлеглы.

Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.

А. сэнс.

4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.

Распісацца на адваротным баку паштоўкі.

Доказ ад адваротнага (наз.).

Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.

адваро́чвацца гл. адвярнуцца.

адваро́чваць гл. адвярнуць.