Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адыхо́дны, .

  1. гл. адысці.

  2. адыходны промысел (уст.) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

адэкало́н, , м.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, ужыв. як касметычны і гігіенічны сродак.

  • Асвяжыцца адэкалонам.

|| прым. адэкалонны, .

адэкало́ніць, ; незак. (разм.).

Апырскваць адэкалонам.

|| зак. наадэкалоніць, .

|| звар. адэкалоніцца, .

|| зак. наадэкалоніцца, .

адэква́тны, (кніжн.).

Такі, які поўнасцю супадае, роўны чаму-н.

  • Адэкватныя паняцці.

|| наз. адэкватнасць, .

адэкзаменава́ць, ; зак.

Скончыць экзаменаваць.

адэно́іды, , м. (спец.).

Пухлінападобныя разрастанні насаглотачных міндалін.

|| прым. адэноідны, .

адэ́пт, , м. (кніжн.).

Паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.

ад’ю́нкт, , м.

  1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў Заходняй Еўропе: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

ад’юнкту́ра, , ж.

Падрыхтоўка, якую праходзяць ад’юнкты; сістэма такой падрыхтоўкі.

  • Скончыць ад’юнктуру.

ад’юта́нт, , м.

Афіцэр пры ваенным начальніку для выканання службовых даручэнняў або штабной работы.

|| прым. ад’ютанцкі, .