Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абясцэ́ніцца, ; зак.

Страціць каштоўнасць.

  • Грошы абясцэніліся.

|| незак. абясцэньвацца, .

абясцэ́ніць, ; зак.

Пазбавіць каштоўнасці.

  • А. тавар.

|| незак. абясцэньваць, .

|| наз. абясцэньванне, .

|| наз. абясцэненне, .

абясшко́дзіць, ; зак.

Зрабіць бясшкодным.

  • А. бомбу.

|| незак. абясшкоджваць, .

|| наз. абясшкоджванне, .

|| наз. абясшкоджанне, .

аб’яўле́нне, , н.

  1. гл. аб’явіць.

  2. Паведамленне, аб’ява аб чым-н. у вуснай або пісьмовай форме, абвяшчэнне.

абяца́нка, , ж. (разм.).

Абяцанне (часцей нявыкананае).

  • Абяцанка — цацанка, а дурню радасць (прыказка).

  • Карміць абяцанкамі каго (разм. неадабр.) — даваць абяцанні зрабіць што-н., але не выконваць іх.

абяца́нне, , н.

Добраахвотнае абавязацельства зрабіць што-н.

  • Выконваць абяцанні.
  • Парушаць а.
  • Узяць а. з каго-н.

абяца́цца, ; зак. і незак. (разм.).

Тое, што і абяцаць (у 1 знач.).

  • Абяцаўся прыехаць у госці.

абяца́ць, ; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) якое-н. абяцанне.

    • Абяцалі прыняць на працу.
  2. незак. Падаваць надзеі на што-н., выклікаць якія-н. спадзяванні.

    • Вечар абяцае быць цёплым.

|| зак. паабяцаць, .