Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адвадзяне́ць, ✂; зак.

Стаць вадзяністым, звадзянець.

  • Чарніла адвадзянела.

адва́жны, ✂.

Смелы, рашучы.

  • А. баец.

|| наз. адважнасць, ✂.

адва́жыцца, ✂; зак.

Праявіць адвагу, рашучасць, асмеліцца.

  • А. на смелы ўчынак.

|| незак. адважвацца, ✂.

адва́жыць, ✂; зак.

Аддзяліўшы, узважыць частку чаго-н.

  • А. кілаграм цукру.

|| незак. адважваць, ✂.

адвака́т, ✂, м.

Юрыст, які абараняе на судзе чые-н. інтарэсы; абаронца.

  • Наняць адваката.

|| прым. адвакацкі, ✂.

адвакату́ра, ✂, ж.

  1. зб. Адвакаты.

    • Абласная а.
  2. Дзейнасць адваката.

    • Займацца адвакатурай.

адвака́цтва, ✂, н.

Дзейнасць адваката.

адва́л, ✂, м.

  1. гл. адваліць ​1.

  2. Прыстасаванне ў плузе для адразання і пераварочвання пласта зямлі.

  3. Перавернуты пласт зямлі.

  4. Насып з пустых парод, шлаку і пад. на горных распрацоўках (спец.).

|| прым. адвальны, ✂.

адвалачы́, ✂; зак. (разм.).

Валочачы, адцягнуць.

  • А. мяшок з бульбай.

|| незак. адвалакаць, ✂.

адвалі́цца, ✂; зак.

  1. Аддзяліўшыся, упасці.

    • Кавалак тынку адваліўся.
  2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).

    • А. на спінку крэсла.
  3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).

    • А. ад клёцак.
  4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).

    • Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

|| незак. адвальвацца, ✂.